На суботнік Лукашэнка выйшаў на мінскі стадыён "Дынама"

На суботнік Лукашэнка выйшаў на мінскі стадыён "Дынама"

Падчас суботніка, які праходзіць у Беларусі 23 красавіка, Аляксандр Лукашэнка працуе на рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў сталіцы.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, яго брыгада выконвае на аб'екце работы па бетанаванні маналітных жалезабетонных безбэлечных перакрыццяў. Разам з кіраўніком дзяржавы на аб'екце працуюць спартоўцы, трэнеры, кіраўніцтва Мінска, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання.

Перад працай Лукашэнку паведамілі, як ідзе рэканструкцыя стадыёна. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка заявіў, што завяршыць рэканструкцыю плануецца напрыканцы 2017 года.

На стадыёне "Дынама" пасля рэканструкцыі, плануецца праводзіць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы самага высокага ўзроўню, а таксама футбольныя матчы, канцэрты ды іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы. Побач з асноўным стадыёнам пабудуюць трэніровачны. Яны будуць злучацца паміж сабой падземным пераходам для спартсменаў.

Абавязковай умовай пры рэканструкцыі з'яўляецца захаванне гістарычнай часткі стадыёна ў выглядзе аркады.

Іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі прымаюць удзел у суботніку на іншых аб'ектах. Напрыклад, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў працуе на тэрыторыі Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.  А кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец — на рэканструкцыі будынка Нацыянальнага мастацкага музея.

На суботнік Лукашэнка выйшаў на мінскі стадыён "Дынама"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі