На судзе над французам у Гомелі паглядзелі відэазапіс з мытні

На судзе над французам у Гомелі паглядзелі відэазапіс з мытні

У Гомелі працягваецца суд над французам Жаланам Віо, якога вінавацяць у кантрабандзе боепрыпасаў праз мяжу. Суд пачаўся 15 лістапада. 

Як паведамляла Еўрарадыё, на першым пасяджэнні Віо паведаміў, што ён паказаў мытніку патрон, падораны адным з сяброў, і спытаў, ці можна правозіць праз мяжу. Сам француз быў упэўнены, што яму падарылі муляж. Мытнік, які сведчыў на судзе, прызнаўся, што кепска валодае англійскай мовай.  

На пасяджэнні 17 лістапада на працэсе праглядзелі відэазапіс з мытні. 

"На судзе над Жаланам Віо глядзяць відэаматэрыял з мытні. На ім выразна відаць і чуваць, як француз пытаецца мытніка, ці можна правозіць патрон праз мяжу. Як мы памятаем, мытнік на мінулым пасяджэнні суда заявіў, што ён дрэнна ведае англійскую мову і што ён не зразумеў, што менавіта кажа падарожнік", — піша ў Фэйсбуку праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі