На сустрэчу з Севярынцам у Мастах прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек (фота)
25 лістапада ў Мастах прайшлі дзве сустрэчы выбаршчыкаў з Паўлам Севярынцам, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Як паведаміў Еўрарадыё мастоўскі дэмакратычны актывіст Дзмітрый Кухлей, у абодвух выпадках мясцовыя ўлады спрабавалі перашкодзіць у правядзенні сустрэчаў. Кухлей: "На мясцовым рынку быў выстаўлены інфармацыйны пікет. Гэта не спадабалася адміністрацыі рынку і яны выклікалі міліцыю. Прыехаў начальнік Мастоўскага РАЎС Віктар Алесюк і старшыня Мастоўскай выбарчай камісіі Віктар Шчука. Нам прапанавалі працягнуць пікет у чыстым полі каля рынку. Мы адмовіліся. Алесюк сказаў, што небяспекі мы не прадстаўляем і з'ехаў. Шчука ж паведаміў, што зафіксуе парушэнне выбарчага заканадаўства".
На другую сустрэчу, якая праходзіла ў раённым Доме культуры, сабралася каля 50 чалавек. Прыйшлі на яе таксама прадстаўнікі райвыканкаму і ідэолагі з прадпрыемстваў, якія спрабавалі задаваць Севярынцу правакацыйныя пытанні. Аднак, па словах Кухлея, звычайныя людзі абурыліся такімі паводзінамі чыноўнікаў.