На сустрэчы з выбаршчыкамі Някляеву падарылі… Някляева (фота)
2 снежня ў Бабруйску адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева з выбаршчыкамі. Зала была поўнай. На сустрэчы прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ, а таксама прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі горада. Някляеву задавалі шмат пытанняў, таму яго выступ расцягнуўся на больш чым на дзве гадзіны. Адказваючы на адно з пытанняў, кандыдат пракаментаваў словы Рыгора Кастусёва падчас учорашняга тэлевыступу. Палітык давёў, што нічога дрэннага пра кандыдата ад БНФ не можа сказаць, а ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў апазіцыі, апрыёры паважае.
Пасля заканчэння сустрэчы бабруйчане чыталі Някляеву свае вершы, бралі аўтографы, а адна дзяўчынка нават падаравала кандыдату яго самога, зробленага са шкляной пляшкі і пап’е-машэ.
Пасля заканчэння сустрэчы бабруйчане чыталі Някляеву свае вершы, бралі аўтографы, а адна дзяўчынка нават падаравала кандыдату яго самога, зробленага са шкляной пляшкі і пап’е-машэ.