На таргах у Беларусі ў пятніцу долар зноў патаннеў
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 10 студзеня крыху вырас толькі курс расійскага рубля. Ён застаецца на месячным максімуме.
Курсы долара і еўра працягваюць зніжацца. Сёння яны апусціліся да мінімальнага паказчыка за апошнія паўтара тыдні.
Вынікі валютных таргоў 10 студзеня:
Долар ЗША: 3,4796 (-0,0023 / -0,07%);
Еўра: 3,5953 (-0,0160 / -0,44%);
Расійскі рубель: 3,4122 (+0,0013 / +0,04%);
Кітайскі юань: 4,7461 (-0,0105 / -0,22%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.