На толькі што адкрытым стадыёне “Дынама” абвальваюцца сядзенні
На толькі што адкрытым пасля рэканструкцыі стадыёне “Дынама” ўжо абвальваюцца сядзенні на трыбунах. Відэа з шэрагам паваленых сядзенняў змясціў у Інстаграме фатограф Арцём Прадко. Цяпер відэа недаступнае, аднак партал TUT.by змяшчае скрыншот, дзе выразна бачныя “разбурэнні” на трыбунах.
Урачыстая цырымонія адкрыцця стадыёна пасля доўгай рэканструкцыі прайшла 21 чэрвеня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Раней у СМІ з’яўлялася інфармацыя, што падрыхтоўка аб’екта ішла паскоранымі тэмпамі, каб паспець да канца чэрвеня.