На "Творчай кухні" перакладчык Сяргей Матырка

На "Творчай кухні" перакладчык Сяргей Матырка

17 сакавіка на "Творчай кухні" перакладчык, лаўрэат прэміі Карласа Шэрмана Сяргей Матырка. Пагаворым пра Эрвіна Мозэра і Отфрыда Пройслера, прэмію Шэрмана і пераклады дзіцячых кніг. Сяргей прачытае ўрыўкі са сваіх перакладаў.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і палітычнага крызісу, і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі