На Ушаччыне з месца дарожнай аварыі скралі… нябожчыка
Учора а палове шостай раніцы каля вёскі Двор-Пліна, што на Ушаччыне, "Фальксваген" збіў старога, які ехаў на рыбалку на ровары. Пенсіянер загінуў на месцы. Перапуджаны кіроўца схапіў цела ды засунуў яго ў багажнік сваёй машыны, а потым хуценька з'ехаў з месца здарэння.
Колькі ён вазіў нябожчыка па наваколлі і дзе выкінуў, мужчына не памятае. Верагодна, старога ён не проста выкінуў, а яшчэ і схаваў, бо пошук цела на Ушаччыне вядзецца ўжо другія суткі. Яго шукаюць міліцыянты, вайскоўцы ды проста мясцовыя жыхары.
Вынікаў пакуль няма.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск