На ўтрыманне зімовых вуліц і дарог у Мінску вылучаць дадаткова 1,5 млн долараў

На ўтрыманне зімовых вуліц і дарог у Мінску вылучаць дадаткова 1,5 млн долараў

Дадатковыя сродкі вылучаць на бягучае ўтрыманне вуліц і дарог у Мінску, а таксама бяспеку дарожнага руху ў зімовы перыяд. Так быў адкарэктаваны бюджэт сталіцы на 2017 год на 26-й сесіі Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, інфармуе БЕЛТА.

Начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў паведаміў, што за кошт пераразмеркавання бюджэтных сродкаў на ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі дадаткова вылучаць 3 млн рублёў (каля 1,5 млн долараў).

Яшчэ 1,2 млн рублёў накіруюць на ўтрыманне сетак вонкавага асвятлення, 600 тысяч рублёў — на мастацка-дэкаратыўнае афармленне сталіцы на агульнадзяржаўныя і гарадскія святы. 3,5 млн рублёў з бюджэту пойдуць на субсідыі па цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні ў межах планава-разліковых коштаў.

Па словах Афанасьева, гэтыя змены не паўплываюць на асноўныя паказчыкі гарадскога бюджэту 2017 года. Дэпутаты цалкам падтрымалі бюджэтную карэкціроўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі