На Віцебшчыне дзеля эканоміі ноччу выключаюць вулічнае асвятленне

Сродак эканоміі электраэнергіі вынайшлі ў некаторых райвыканкамах ды сельскіх саветах Віцебскай вобласці. Там па начах выключаюць вулічныя ліхтары. Падрабязнасці гэтай акцыі даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Выкрылі небяспечную "эканомію" супрацоўнікі ДАІ ды вельмі пакрыўдзіліся. Аказалася, што пакуль ДАІшнікі бегаюць з флікерамі за п'яніцамі, даяркамі ды моладдзю з дыскатэк, каб зрабіць людзей заўважнымі ў цемры, мясцовыя ўлады гэтую самую цемру забяспечваюць.

Віцебская дзяржаўтаінспекцыя нават зняла на гэтую тэму фільм”.


Па даных міліцыі, святло па начах выключаюць у дзевяці раёнах вобласці, прычым нават у тых населеных пунктах, праз якія праходзяць аўтадарогі з ажыўленым рухам.

Ахвярай эканоміі такога кшталту ўжо стаў жыхар вёскі Старое Лядна ў Лепельскім раёне, які ў жніўні трапіў пад машыну ды атрымаў цяжкія пашкоджанні менавіта з-за таго, што на вуліцы не гарэлі ліхтары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі