На Віцебшчыне штрафуюць іпэшнікаў, што бяруць на працу “чужых людзей”

206 мільёнаў рублёў канфіскаваных прыбыткаў і 29,5 мільёнаў штрафаў атрымае бюджэт ад індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебшчыны, якія незаконна далучалі да сваёй дзейнасці асобаў, што не з’яўляліся іх блізкімі сваякамі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Паводле дадзеных інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці, за студзень-верасень 2010 года выяўлена 58 такіх парушальнікаў. Гаспадарчым судом вобласці ў дачыненні 43 індывідуалаў вынесеныя пастановы ад прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі