На Віктара Сірэнку напішуць скаргі у міжнародныя арганізацыі медыкаў (фота)
Як стала вядома Еўрарадыё, беларускія праваабаронцы і грамадскія дзеячы рыхтуюць ліст у міжнародныя асацыяцыі медыкаў з прапановай ацаніць дзеянні іх калегі Віктара Сірэнкі. Нагадаю, галоўны лекар сталічнай Бальніцы хуткай дапамогі змяніў дыягназ Уладзіміру Някляеву і дазволіў невядомым выкрадальнікам забраць параненага палітыка з палаты.
Пасля лекар выступіў на дзяржаўным тэлебачанні з заявай пра "дабраахвотны сыход" пацыента з бальніцы.
Лёс і стан здароўя Някляева ужо тыдзень застаюцца невядомымі.