На волю выйшаў былы намеснік міністра ўнутраных спраў

На волю выйшаў былы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень. Пра гэта 2 красавіка паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, Полудзень ужо адбыў свой тэрмін.

Нагадаем, Яўген Полудзень быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў 4 жніўня 2009 года. Яго затрымалі 8 снежня 2011-га па падазрэнні ў злоўжыванні ўладай. Судзіла Полудня Ваенная калегія Вярхоўнага суда ў закрытым рэжыме ў пачатку 2013 года. 25 сакавіка 2013-га быў агучаны прысуд. Былога намесніка міністра ўнутраных спраў прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча. Ён атрымаў 3,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі