На волю выйшла Ніна Лабковіч

На волю выйшла Ніна Лабковіч

На волю выйшла Ніна Лабковіч, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Ban, паведамляе тэлерам-канал @viasna96. Яна знаходзілася за кратамі з 14 ліпеня. Ніну Лабковіч затрымалі разам з мужам, праваабаронцам Уладзімірам Лабковічам, у межах нейкай крымінальнай справы.

Уладзімір Лабковіч — юрыст пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна", які нядаўна трапіў пад "зачыстку" грамадзянскай супольнасці. Ён застаецца за кратамі.

У Лабковічаў трое непаўналетніх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі