На вучэнні ў Таджыкістан адправяцца больш за 250 беларускіх вайскоўцаў

Калона беларускай ваеннай тэхнікі з новых БТР-82А / t.me/mod mil by
Калона беларускай ваеннай тэхнікі з новых БТР-82А / t.me/mod mil by

На вучэнні АДКБ у Таджыкістан адправяцца 256 беларускіх вайскоўцаў і 5 адзінак тэхнікі, паведамляе Мінабароны ў чацвер.

Вучэнні пройдуць з 18 па 23 кастрычніка на палігоне "Харбмайдон".

Вайскоўцы Беларусі возьмуць удзел у сумесным вучэнні з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2021", спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2021" і спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння "Эшалон-2021".

Як паведамляла Еўрарадыё, АДКБ правядзе тры сумесныя вучэнні на мяжы Таджыкістана з Афганістанам, у іх задзейнічаюць больш за 2,7 тысяч вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі