На вучэннях у РБ заявілі, што ўлічылі досвед вайны, але танкі без "мангалаў"

Батальённае тактычнае вучэнне ў Беларусі

Батальённае тактычнае вучэнне ў Беларусі / t.me/modmilby/

Мінабароны Беларусі заявіла, што батальённае тактычнае вучэнне з баявой стральбой праводзіцца з улікам досведу вайны ва Украіне. Аднак на апублікаваных фота відаць, што танкі аднаго з батальёнаў Заходняга аператыўнага камандавання без "мангалаў" (абароны ад дронаў-камікадзэ). Пры гэтым адзначаецца, што на палігоне "шырока выкарыстоўваюцца беспілотнікі". Няма гаворкі і пра тое, што танкі прыкрывалі сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, але згадваецца ўзаемадзеянне з супрацьпаветранай абаронай.

Вядома, што яшчэ ў канцы 2023-га танкісты Заходняга аператыўнага камандавання трэніраваліся з "мангаламі" на танках. Чаму ад іх адмовіліся, невядома. Пры гэтым было зафіксаванае "замангальванне" беларускай бронетэхнікі і пускавых установак рэактыўнай артылерыі каля мяжы з Украінай.

На вучэннях у РБ заявілі, што ўлічылі досвед вайны, але танкі без "мангалаў"
На вучэннях у РБ заявілі, што ўлічылі досвед вайны, але танкі без "мангалаў"
t.me/zapadny_rubesz/
На вучэннях у РБ заявілі, што ўлічылі досвед вайны, але танкі без "мангалаў"
На вучэннях у РБ заявілі, што ўлічылі досвед вайны, але танкі без "мангалаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі