На вуліцах Кірава і Свярдлова ў Мінску адбыўся "хапун" студэнтаў

На вуліцах Кірава і Свярдлова ў Мінску адбыўся "хапун" студэнтаў

Жорсткі "хапун" студэнтаў адбыўся на мінскіх вуліцах Кірава і Свярдлова. Паводле звестак "Нашай Нівы", было затрымана каля 20 чалавек. На відэа з месца падзеяў бачна, што сілавікі затрымлівалі пераважна хлопцаў. Зрэшты, дзяўчатам таксама даставалася: ад штуршкоў яны проста падалі на зямлю.

Калона студэнтаў прайшла па Мінску больш за 22 км. Удзельнікі шэсця спрабавалі трапіць у Міністэрства адукацыі і перадаць петыцыю з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў.

Уранку АМАП затрымаў як мінімум 24 студэнтаў каля некалькіх універсітэтаў. Пазней іх выпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі