На вясковым складзе на Камянеччыне 16 гадоў захоўвалася авіягармата

На складзе адкрытага акцыянернага таварыства "Агра-Зарэчча" Камянецкага раёна 16 гадоў захоўвалася авіяцыйная гармата з самалёта МІГ-27К. Як паведамляе БелаПАН, адзін з мясцовых жыхароў збіраўся выкрасці зброю і прадаць яе. Каб прадухіліць злачынства, камянецкія міліцыянты разам з кадэбістамі забралі гармату са склада.

Падчас праверкі высветлілася, што 30-міліметровая шасціствольная авіяцыйная гармата дэмантаваная з самалёта МІГ-27К. У 1992 годзе гэты падлеглы ўтылізацыі самалёт быў набыты на авіярамонтным заводзе ў Баранавічах кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства. Яго хацелі паставіць у вёсцы Шастакова як помнік загінулым у другую сусветную вайну лётчыкам.

Аднак грошай на помнік не хапіла. Самалёт перадалі гісторыка-культурнаму цэнтру "Лінія Сталіна", гармату пакінулі ў гаспадарцы. Усе гэтыя гады яна была на балансе сельгаспрадпрыемства. Па дакументах яе рэшткавы кошт складае 887 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі