На выбарах прэзідэнта Польшчы Дуда перамог з перавагай у 3%

Увечары ў панядзелак у Польшчы абвешчаныя афіцыйныя вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся напярэдадні.

Пераможцам абвешчаны 43-гадовы адвакат, сябра партыі "Права і справядлівасць" і дэпутат Еўрапарламента Анджэй Дуда. Паводле звестак выбаркама, ён набраў 51,55% галасоў. За цяперашняга прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў другім туры прагаласавала 48,45% выбарцаў. Такім чынам, розніца паміж кадыдатамі склала каля 3%.

Яўка на другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала 55,5%.

29 траўня Анджэю Дудзе ўрачыста ўручаць дакументы аб перамозе на выбарах. Інаўгурацыя на пасаду прэзідэнта прызначаная на 6 жніўня.

Фота — gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі