На выезд з Беларусі ў ЕС утварыліся вялізныя чэргі

Чарга з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы

Чарга з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы / @granica_bypl

Перад пунктам пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы раніцай у аўторак утварылася чарга з 500 легкавых аўтамабіляў. У асобнай чарзе стаяць 35 аўтобусаў. Гэта звесткі Дзяржпагранкамітэта.

Час чаканне для кіроўцаў і пасажыраў легкавікоў складае больш за суткі, паведамляюць кіроўцы, якія толькі прайшлі мяжу. "Справаздача. Аўто. Усталі ў чаргу да зоны чакання 6.04 у 23.00 — заехалі ў Польшчу 7.04 23.30", — піша адзін з іх.

Пры гэтым у зваротным кірунку чаргі няма. Рэйсавыя аўтобусы, які напярэдадні вечарам выехалі з Варшавы, перасякаюць абедзве мяжы за пяць-восем гадзін, дзеляцца пасажыры.

На літоўскім кірунку таксама сабраліся чэргі. 135 легкавых аўтамабіляў стаіць перад ПП "Каменны Лог" і 100 — у "Беняконях". На выезд у Латвію чаргі з легкавых аўтамабіляў няма. Ёсць чарга з вялікагрузаў (800 машын). Такія ж чэргі (800-850 грузавікоў) стаяць і перад ПП на беларуска-літоўскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі