На выходных у Беларусь прыйдуць дажджы
У бліжэйшыя выходныя ў Беларусь прыйдуць дажджы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава. Надвор'е будзе няўстойлівае.
У суботу будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе, а ўначы і па крайнім паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе +8...+14 градусаў, у асобных раёнах усяго толькі 5-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 19-25 цяпла.
У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы прагназуецца 10-12 са знакам "плюс", удзень — ад 21 да 23 градусаў.
У нядзелю ўначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, па паўднёвым захадзе будуць моцныя дажджы. Уначы і зранку слабы туман.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +9...+14, удзень — 20-26 градусаў. Па захадзе Беларусі будзе толькі 15-19 вышэй за нуль.
У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Днём пройдзе кароткачасовы дождж. Уначы будзе 12-14 градусаў цяпла, удзень +20...+22.