На выходныя ў Беларусі чакаюцца яшчэ большыя маразы
У бліжэйшыя суботу-нядзелю ў Беларусі чакаюцца яшчэ большыя маразы і вецер. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як паведаміла супрацоўніца Белгідрамета Святлана Рыбакова, у ноч з 7-га на 8 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны будзе -25...-27 градусаў. А ў асобных раёнах чакаецца 28-32 градусы марозу.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер, па прагнозах сіноптыкаў, будзе паўночны 3-8 метраў за секунду. На паўднёвым усходзе краіны вецер будзе з парывамі да 12 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 21-27 градусаў ніжэй за нуль, у асобных раёнах — да 28-32 градусаў марозу. Удзень чакаецца -14...-20, па паўночным усходзе — 21-24 градуса са знакам "мінус".