На выплату даўгоў Беларусі можа спатрэбіцца выдаткоўваць ЗВР — прадстаўніца НАН

Беларусь можа не справіцца з выплатай даўгоў / pixabay.com
Беларусь можа не справіцца з выплатай даўгоў / pixabay.com

На выплату даўгоў Беларусі можа не хапіць нават узрослых паступленняў ад знешняга гандлю, і тады давядзецца выдаткоўваць золата-валютныя рэзервы (ЗВР). Пры гэтым варта ўлічваць, што ЗВР "праядаюцца хутка, а папаўняюцца з цяжкасцю", піша загадчыца сектара Інстытута эканомікі НАН Вольга Маторына ў часопісе "Банковский вестник".

"Маючы на канец 2022-га ў рэзерве амаль 8 млрд долараў, Рэспубліка Беларусь пакуль можа сабе гэта дазволіць, але не бясконца, і трэба гэта ўлічваць", — цытуе яе словы тг-канал "Позірк".

Маторына звяртае ўвагу, што летась істотна павялічыўся адток фінансавых сродкаў па канале прамых замежных інвестыцый. Прычынамі гэтага былі як значнае скарачэнне "новых" інвестыцый, так і "павелічэнне даходаў ад прамых інвестыцый, што выплачваюцца нерэзідэнтам і не рэінвестуюцца імі".

На сёння грошы, якія Беларусь выплачвае інвестарам за раней укладзеныя сродкі ў 4,8 раза (у 2022-м) перавышае прыток новых інвестыцый ад нерэзідэнтаў.

Паводле звестак Нацбанка, летась міжнародныя рэзервовыя актывы скараціліся на 495,5 млн долараў (-5,88%), за апошнія тры гады — на 1 млрд 464,5 млн долараў (-15,59%).
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі