На закладку храма ў Бабруйск прыехаў мітрапаліт Філарэт, а міністры — не

Урачыстая закладка падмурка Александра-Неўскага сабора адбылася ў чацвер на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Храм быў пабудаваны на пачатку ХІХ стагоддзя, але ў 1934 годзе яго ўзарвалі бальшавікі. Набажэнства на месцы храма, які ў хуткім часе будзе ўзноўлены, узначаліў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Таксама прысутнічалі старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў, кіраўнік Федэрацыі гандбола Ўладзімір Канаплёў. 

Не з’явіліся на мерапрыемстве, хаця і былі запрошаныя, некалькі міністраў. Тым не менш, чыноўнікаў з Мінску і Магілёва прыехала даволі шмат. 


Мітрапаліта Філарэта сустракае старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў. 


У Бабруйск прыехаў Уладзімер Канаплёў 





Фота Алеся Сушчэўскага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі