На запраўках "Беларуснафты" патаннела аўтамабільнае паліва

На запраўках "Беларуснафты" патаннела аўтамабільнае паліва

На запраўках "Беларуснафты" 3 студзеня панізіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамляецца на сайце сеткі.

Бензін стаў таннейшым на 2 капейкі, дызельнае паліва — на 1 капейку. Такім чынам, 1 літр бензіну АІ-92 цяпер каштуе на гэтых запраўках 1 рубель 41 капейку, АІ-95 — 1 рубель 52 капейкі, дызельнае паліва — 1 рубель 53 капейкі.

Пра магчымае зніжэнне коштаў на аўтамабільнае паліва ў "Белнафтахіме" загаварылі перад Новым годам. Пазней партал tut.by паведаміў, што зніжэнне адбудзецца 2 студзеня, аднак у гэты дзень бензін таннейшым не стаў

Але пазней прадстаўніца канцэрну Марына Касцючэнка ўдакладніла, што гэтае зніжэнне коштаў можа адбыцца днямі.

На працягу мінулага года кошты на аўтамабільнае паліва павышаліся 27 разоў — кожны раз на 1 капейку. Апошняе павышэнне адбылося 16 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі