На заводзе "Палімір" рабочы ўдыхнуў сінільную кіслату

Следчыя Наваполацка праводзяць праверку з нагоды здарэння на заводзе "Палімір", дзе рабочы атрымаў траўмы.

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося зранку 22 сакавіка. Працуючы на заводзе, слесар удыхнуў сінільную кіслаты і страціў прытомнасць. Ён паваліўся на палогу. У лякарню яго даставілі з дыягназам вострае атручванне сінільнай кіслатой, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, ушыбы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі пацярпелага і адміністрацыю завода.

Фота — shaxlife.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі