На Зэльвенскім вадасховішчы вецер адарваў крыгу з шасцю рыбакамі
Крыгу з шасцю рыбакамі адарвала ветрам на Зэльвенскім вадасховішчы 17 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА расказалі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВАД).
Некалькі рыбакоў вышлі на лёд, не зважаючы на папярэджанні ратавальнікаў. Моцны вецер адарваў крыгу і панёс на адкрытую ваду. Акрамя таго, лёд пад рыбакамі пачаў разбурацца.
Ратавальнікі падышлі да іх на аэраглісеры і забралі з крыгі ўсіх рыбакоў.
Дарэчы, на пачатку студзеня на Зэльвенскім вадасховішчы выратавалі дзесяць чалавек, пад якімі лёд пачаў літаральна разбурацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.