На жыхара Рэчыцы распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі
На жыхара Рэчыцы Уладзіміра Міхалку распачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Мужчыну пагражае да двух гадоў зняволення, паведамляе "Палеская Вясна".
Справу распачалі яшчэ летась. Высветлілася, што ў верасні 2020-га Міхалка "шматкроць публічна ў слоўнай форме выказваў абразы на адрас" Лукашэнкі (у бальніцы, у будынку РАУС і г. д.). Следчыя сцвярджаюць, што мужчына ў той час быў у стане алкагольнага ап'янення.
Затрымаць Уладзіміра Міхалку адразу не ўдалося — ён хаваўся. Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу амаль праз тры месяцы пасля яго ўчынкаў. Мужчыну затрымалі ў канцы снежня мінулага года. Ён знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.