Нацбанк адмовіўся назваць краіну, у якой надрукавалі новыя беларускія грошы
Нацбанк Беларусі заявіў, што новыя беларускія грошы, якія будуць уведзены пасля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года, былі надрукаваны ў адным з манетных двароў Еўропы.
"Яго мы выбралі праз тэндар, але не можам назваць які менавіта манетны двор надрукаваў новыя грошы. Адно магу сказаць, што гэта вельмі паважаная і правераная ўстанова", — сказаў у чацвер на прэс-канферэнцыі Дзмітрый Лапко, намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
Ён заўважыў, што на друк новых грошай не будуць выдатковаўцца новыя сродкі, бо грошы былі надрукаваны ў 2009 годзе. Аднак трэба будзе выдаткаваць сродкі на тое, каб перапраграмаваць купюрапрыёмнікі на прыемку манет. Прадпрыемствы на гэта будуць выдаткоўваць свае грошы. Але Нацбанк не чакае, што спатрэбяцца "надта вялікія выдаткі".
Фота: БЕЛТА