Нацбанк Беларусі выпусціў квадратную манету з вялікім князем Альгердам
Манета, прысвечаная бітве на Сініх Водах / nbrb.by
Нацбанк Беларусі выпусціў памятную квадратную манету з вялікім князем Альгердам. Яна прысвечана юбілею бітвы на Сініх Водах, якая адбылася ў 1362 годзе. Дзякуючы перамозе войска ВКЛ над татарамі, была вызвалена значная частка сучаснай Украіны.
Манета срэбная і медна-нікелевая. Яе вырабілі ў Казахстане.
Нацбанк выпусціў яшчэ некалькі манет, прысвечаныя Нацыянальнай біябліятэцы, космасу, белай сініцы, мастаку Міхаілу Савіцкаму. Некаторыя з іх таксама незвычайнай формы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.