Нацбанк: Хутчэй за ўсё частка людзей забярэ ўклады

Нацбанк: Хутчэй за ўсё частка людзей забярэ ўклады

11 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Яго каментаваў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.

Нацбанк Беларусі прагназуе, што на першым этапе беларусы пойдуць за ўкладамі. Любое новаўвядзенне будзе ўспрымацца з крытыкай, адзначыў Надольны.

Па словах Тараса Надольнага, з зарплатных картак падатак спаганяцца не будзе. Сёння банкі атрымаюць адпаведныя інструкцыі. Але што тычыцца ашчадных картак, падатак будзе плаціцца выключна з адсоткаў. Калі картка валютная, падатак на даход будзе выплачвацца з працэнтаў у рублях па курсе Нацбанка на дзень выплаты ўкладаў.

Тарас Надольны заўважыў, што на сённяшні дзень 82% укладаў у беларускіх рублях з'яўляюцца кароткатэрміновымі. Сітуацыя з валютнымі укладамі лепшая — 60% валютных укладаў заключаюцца да года.

З'явіўся тэкст дэкрэта Лукашэнкі аб падатку на ўклады (фота)

Чалы: Падатак на ўклады прынялі, каб кароткатэрміновых укладаў стала менш

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі