Нацбанк: Інфляцыя будзе ніжэйшай за прагнозны паказнік

За 2015 год індэкс росту спажывецкіх коштаў у Беларусі будзе ніжэйшым за мэтавы параметр — у межах 15-18%. Такія планы напярэдадні агучыў Нацбанк.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўстановы, дынаміка інфляцыйных працэсаў у І паўгоддзі характарызавалася ўстойлівай тэндэнцыяй да запаволення. Да канца года, “грашова-крэдытная палітыка захавае скіраванасць на абмежаванне інфляцыйных працэсаў і фармаванне ўмоваў для збалансаванага развіцця эканомікі”, запэўніваюць у Нацбанку.

Пры гэтым курс нацыянальнай валюты застанецца свабодным і будзе фармавацца паводле рынкавых умоваў. Гэта знізіць рызыку назапашвання знешніх дысбалансаў.

У Нацбанку нагадалі, што ў гадавым выражэнні прырост спажывецкіх коштаў у Беларусі знізіўся з 17,1% у студзені да 13,2% у чэрвені бягучага года. З ІІ квартала інфляцыя знаходзіцца ніжэй за абвешчаны мэтавы параметр на 2015 год (18% з дапушчальным адхіленнем у памеры 2 працэнтных пунктаў).

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі