Нацбанк падтрымлівае прыватныя банкі: паніжае стаўку па крэдытах

13 студзеня стала вядома, што Камітэт па манетарнай палітыцы Нацбанка прыняў наступнае рашэнне:

“Знізіць да ўзроўню 40,0 адсоткаў гадавых стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў (раней гэтая стаўка складала 50% — Еўрарадыё).


Павялічыць да ўзроўню 20,0 адсоткаў гадавых стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці (раней гэтая стаўка была 17% — Еўрарадыё)".

Што значыць новае рашэнне Нацбанка, Еўрарадыё патлумачыў фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб:

“Банкі могуць браць у Нацбанка грошы пад меншую стаўку, чым раней, і даваць Нацбанку грошы пад большую стаўку”.

Такія меры Нацбанка скіраваныя на падтрымку прыватных банкаў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі