Нацбанк патлумачыў асаблівасці здзяйснення аперацый з крыптавалютамі

Нацбанк патлумачыў асаблівасці здзяйснення аперацый з крыптавалютамі

Нацыянальны банк Беларусі патлумачыў асаблівасці здзяйснення аперацый з крыптавалютамі пасля ўступлення ў дзеянне дэкрэта кіраўніка дзяржавы № 8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі” (ён пачне дзейнічаць з 28 сакавіка 2018 года). Як піша ў студзеньскім нумары “Банкаўскі веснік”, пра гэта на пасяджэнні праўлення Нацбанка распавёў намеснік старшыні праўлення Сяргей Калечыц. Ён нагадаў, што адзіным законным плацёжным сродкам у нашай краіне застаецца беларускі рубель. Што да сферы абарачэння токенаў, то яна будзе абмежаваная. Забараняецца выкарыстанне замежнай валюты ў разліках паміж рэзідэнтамі Беларусі ў здзелках з крыптавалютамі, за выключэннем аперацый з аператарамі крыптаплатформ.

У той жа час дэкрэт мусіць павысіць абароненасць удзельнікаў аперацый з токенамі. Калечыц адзначыў, што гэтыя аперацыі з’яўляюцца высокарызыкоўнымі і звычайна маюць “спекулятыўны характар”. “Банкам варта павышаць фінансавую пісьменнасць сваіх кліентаў у дадзеным пытанні, тлумачыць ім, што ўладальнікі токенаў бяруць на сябе ўсе магчымыя рызыкі, здзяйсняючы адпаведныя аперацыі”, — намеснік старшыні праўлення Нацбанка. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі