Нацбанк увёў новыя абмежаванні на выкарыстанне замежнай валюты

У Беларусі набылі моц новыя абмежаванні на аперацыі з замежнай валютай. У рамках палітыкі па дэдоларызацыі эканомікі праўленне Нацбанка 7 лістапада прыняло Пастанову №138. Нацбанк забараніў рэзідэнтам выкарыстанне замежнай валюты пры атрыманні пазыкаў шляхам пераліку замежнай валюты на рахунак пазычальніка, а таксама пры вяртанні пазык і адсоткаў за карыстанне імі. Аналагічная забарона распаўсюджваецца і на рэзідэнтаў свабодных эканамічных зонаў.

Таксама ўведзеная забарона на выпуск аблігацый для юрыдычных асобаў, намінаваных у замежнай валюце. Акрамя гэтага, забаронена выкарыстанне валюты пры разліках па дамове камісіі, паводле якой камісіянер здзяйсняе імпарт за замежную валюту.

Па меркаванні аналітыкаў, дзеянні беларускіх уладаў накіраваныя на тое, каб ва ўмовах крызісу максімальна скараціць унутраны попыт на замежную валюту. У першым паўгоддзі 2009 года менавіта высокі попыт на замежную валюту з'яўляўся адной з галоўных прычынаў скарачэння золатавалютных рэзерваў Беларусі, паведамляе "БДГ on-line".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі