Нацбанк заяўляе, што банкаўская сістэма пад пагрозай
Нацыянальны банк (НББ) заяўляе пра "значную пагрозу" бяспекі банкаўскай сістэме краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў. З адпаведным лістом да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага звярнуўся старшыня праўлення НББ Пётр Пракаповіч, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на "Інтэрфакс".
У НББ падкрэсліваюць, што небяспечная сітуацыя ў банкаўскім сектары стала наступствам крызісу ліквіднасці ў дзяржаўных банках, які нарастае. Сітуацыя ўскладняецца ростам праблемных крэдытаў, якія за студзень-жнівень выраслі ў 3,3 разу.
Крытычнае пагаршэнне ліквіднасці дзяржбанкаў тлумачыцца высокай крэдытнай нагрузкай у межах фінансавання дзяржаўных праграмаў. Так, за студзень-ліпень 2009 дзяржбанкі павялічылі аб'ём крэдытавання дзяржпраграм у 1,4 разу ў параўнанні з дакрызісным аналагічным перыядам 2008 года — да 6,76 трыльёна беларускіх рублёў.
НББ чарговы раз прапануе ўраду знізіць патрабаванні да дзяржаўных банкаў па фінансаванні дзяржпраграмаў і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву развіцця, стварэнне якога таксама з'яўляецца адным з абавязанняў Беларусі перад МВФ.