Начальнікі палохаюць рабочых кітайскімі гастарбайтэрамі
"Яны працуюць многа, зарабляюць мала і нічога не просяць. А вы
незадаволеныя?"
У Лінова, за 10 кіламетраў ад Пружанаў, ёсць крухмальны завод, амаль банкрут. Аднак каля Харава, 10 км у бок Ружанаў, кітайцы збіраюць яшчэ адзін. Мясцовыя упэўненыя, што другі завод атруціць Ясельду, як першы атруціў Мухавец.
Карэспандэнта Еўрарадыё ўводзіў у пружанскія справы добра абазнаны мясцовы жыхар, які папрасіў не называць яго імя і месца працы. Назавём яго Алесем, каардынаты яго ёсць у рэдакцыі. Вось што ён кажа пра новы крухмальны завод:
Алесь: – Гэта чарговы кітайскі десант. Быў адзін гадоў з сем таму, але- няўдалы. У нас ёсць Ліноўскі крухмальны завод, ён часта прастойвае, запазычыўся так, што яму адключылі электраэнергію. Дык туды грошай не ўкладаюць, а вось пад Хараву так.
Інфармацыю часткова пацвердзілі ў Пружанскім райвыканкаме:
ЕРБ: – Завод крухмальны пад Харавой на чые грошы будуецца?
Супрацоўніца: – Беларускія грошы, кітайцы ставяць сваё абсталяванне.
ЕРБ: – А ці будуць сябраваць два аднатыпных заводы ў адным раёне?
Супрацоўніца: – Не ведаем яшчэ, новы не запускалі. Але ж яны невялікія. А Ліноўскі завод не банкрут, не трэба пісаць, што ён банкрут. Ну ёсць там праблемы з падаткамі, з нечым яшчэ. Маюць пяцьсот га зямлі і апрацоўваюць. Справяцца.
EРБ: – Новы завод блізка ад жылых дамоў. Ці вытрыманыя экалагічныя патрабаванні?
Супрацоўніца: – Таму яго так даўно будуюць, што дапасоўвалі доўга да нашых санітарных патрабаванняў. Усё там выканана.
EРБ: – А па шуму ўзровень нармальны будзе?
Супрацоўніца: – І па шуму ўсё будзе ў межах дапушчальнага.
На сайце export.by са спасылкай на Міністэрства эканомікі падаецца бізнэс-план рэканструкцыі Ліноўскага крухмальнага, звярстаны па снежань 2008 года. Паводле яго, у завод мелі ўкласьці 6,7 млн. долараў. У аддзеле сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама паведамілі: Ліноўскі завод не атрымаў нічога.
Адзін з супрацоўнікаў Ліноўскага завода пацвердзіў Еўрарадыё: планы Міністэрства сельскай гаспадаркі па стану на 2006 г. выкананыя на 0 адсоткаў. Прастоі ён аспрэчыў: людзі стабільна атрымліваюць заробак, у сярэднім каля 490 тыс. рублёў. Праўда, сёлета заробак расці не будзе.
Пружанскіх школьнікаў і службоўцаў ганялі ўвосень на бясплатныя працы на бульбянішчах крухмальні, бо ламалася беларуская тэхніка, закупленая для завода.
Супрацоўнік крухмальні скептычна ставіцца і да кітайскай тэхнікі, якую ставяць на заводзе-канкурэнце: маўляў, яна - копія шведскай і, як усе кітайскія копіі, праслужыць 2-3 гады.
Новы завод мае апрацоўваць 100 т бульбы на дзень. Цэхі стаяць упрытык да вёскі Харава. Месцічы баяцца, што новы крухмальны атруціць усю рыбу ў былой рацэ Ясельдзе, на сёння канале, што цячэ у бок возера Сялец, як гэта здарылася ў Лінове. Там да Запрудаў у Мухаўцы мала што жывое засталося.
Напрыканцы Алесь распавёў: – Працавалі тут кітайцы. Выкапалі ўручную глыбокую яму, дзеля нейкіх лакальных патрэбаў, памерамі 5 на15 метраў. Хацелі капаць ўручную. Падыйшоў экскаватаршчык, прапанаваў за літр дапамагчы. Дык гадзіны 2 сядзелі раіліся, пакуль пагадзіліся. А начальнікі гэтым карыстаюцца. У Кітаі плацяць мала, даляраў з 50 на месяц, а тут можна зарабіць 150, дык начальнікі нашым людзям і кажуць: вось кітайцы, глядзіце, працуюць многа, зарабляюць мала і нічога не просяць. А вы незадаволеныя.
На здымку Паўла Грыня: новая крухмальня паблізу дамоў і Ясельды