Нацыянальная бібліятэка трапіла ў спіс самых звыродлівых будынкаў свету

У кастрычніцкім нумары часопіса "Travel+Leisure" апублікаваны спіс 13 самых звыродлівых будынкаў з розных краінаў свету. У гэты спіс трапіла і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, паведамляе "Лента.ру". Самым масавым стала прадстаўніцтва ЗША — чатыры будынкі. Узначаліў спіс будынак у Портлендзе (штат Арэгон), у якім размяшчаецца гарадское бюро водазабеспячэння. Гэта рознакаляровы постмадэрнісцкі дамок з маленькімі вокнамі.

Акрамя таго, у спіс улучылі Бібліятэку Гаральда Вашынгтона ў Чыкага, цэнтральны офіс кампаніі Longaberger у Ньюарку (штат Агаё), пабудаваны ў выглядзе гіганцкага драўлянага кошыка — асноўнага прадукта карпарацыі, і арыгінальны комплекс канцэртнай залы і музея навуковай фантастыкі ў Сіэтле.

Акрамя ЗША ў спісе самых звыродлівых будынкаў прадстаўленыя Паўднёвая Карэя, Вялікабрытанія (двойчы), Перу, Кітай, Нідэрланды, Тайвань, Францыя і Беларусь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі