Нацыянальную бібліятэку збіраюцца зрабіць больш даступнай для школьнікаў
Нацыянальная бібліятэка Беларусі мусіць стаць больш даступнай для школьнікаў. Дэпутаты Мінгарвыканкаму прапануюць знізіць узроставае абмежаванне наведвальнікаў з 16 да 14 гадоў. З такой просьбай яны звярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", новаўвядзенне разлічанае найперш на тых школьнікаў, якія рыхтуюцца да прадметных алімпіядаў. Дарэчы, гэтая ініцыятыва належыць Маладзёжнай палаце пры Мінгарсавеце.