Нацыянальны аэрапорт Мінск патлумачыў, чаму не атрымае імя Скарыны

Нацыянальны аэрапорт Мінск патлумачыў, чаму не атрымае імя Скарыны

Нацыянальны аэрапорт Мінск патлумачыў, чаму не атрымае імя Францішка Скарыны. Яшчэ летась прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніка дзяржавы, прэм’ер-міністра, кіраўніцтва сталіцы з просьбай надаць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя беларускага першадрукара. Як вядома, у 2017-м адзначаецца 500-годдзе выдання Скарынам “Псалтыра”. Ідэя спадабавалася міністру культуры Барысу Святлову. У ліпені 2016-га ён выказаў спадзяванне, што да канца года аэрапорт атрымае імя Скарыны. Але гэтага не адбылося.

У жніўні 2017-га ў РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” быў адпраўлены калектыўны ліст, аўтары якога патрабавалі паўторнага разгляду звароту, каб годна ўшанаваць памяць пра першага беларускага кнігадрукара. На сайце petitions.by пад зваротам было сабрана 880 подпісаў.

У адказе Нацыянальнага аэрапорта Мінск, які атрымаў вядомы блогер і фатограф Антон Матолька, адзначаецца, што прапанова аб наданні імя Скарыны “задаволена быць не можа, у тым ліку, і па прычынах фінансава-эканамічнага характару”. Высвятляецца, што “фінансавыя сродкі на рэалізацыю мерапрыемстваў па перайменаванні аэрапорта не прадугледжаны”. Таксама кіраўніцтва прадпрыемства спасылаецца на тое, што ідзе пабудова другой узлётна-пасадачнай паласы, а гэта запатрабавала ўкладання сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі