Над Мінскам падчас хакейнага чэмпіянату будзе лятаць баявая авіяцыя
Неба будуць патруляваць баявыя верталёты і знішчальнікі.
Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА паведаміў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Алег Дзвігалёў.
Акрамя таго, па яго словах, у гэты перыяд будуць актыўна выкарыстоўвацца самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 Ваенна-паветраных сіл Расіі. "З іх дапамогай мы будзем нарошчваць радыёлакацыйнае поле", — патлумачыў Дзвігалёў.
Фота — forummod.bn.by