Над Вільняй і Каўнасам трэніруюцца знішчальнікі NATO

Па дзіўным супадзенні, літоўскія трэніроўкі праходзяць у тыя ж дні, калі ў Беларусі, на палігоне пад Гроднам адбываюцца вучэнні краінаў АДКБ "Захад 2013".

"Знішчальнікі лётаюць над наваколлем Вільнюса і Каўнаса. Яны трэніруюцца выконваць зніжэнне і ўзлёт у альтэрнатыўных аэрапортах", — сказала BNS памочнік камандзіра авіябазы ВПС Літвы, старэйшы лейтэнант Ева Гульбінене (Ieva Gulbiniene).

Паводле яе слоў, трэніровачныя дзеянні ўзгодненыя з грамадзянскай авіяцыяй.

Дыслакаваную ў Шаўляі місію супрацьпаветранай абароны краінаў Балтыі зараз ажыццяўляюць прадстаўнікі ВПС Бельгіі са знішчальнікамі F-16, інфармуе агенцтва “Interfax”.

На фота: бельгійскія F-16, якія базуюцца ў Шаўляі.

Фота: www.unionbelge.be.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі