Надвор'е на 5 сакавіка: у Беларусь вярнулася зіма. Але ненадоўга
Зіма вярнулася ў Мінск
5 сакавіка МНС абвясціла ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Паўночна-заходні і заходні вецер парывамі будзе дасягаць хуткасці 20 м/с. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег. Месцамі прагназуецца мяцеліца, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Уначы паветра астыне да -8 па поўначы краіны, на поўдні будзе да -2. Днём будзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.