Надвор'е на аўторак: абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз галалёд
Атмасферны фронт, які змяшчаецца з Еўропы, прынясе на гэтым тыдні пацяпленне / pixabay
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі праз галалёдзіцу, паведамілі ў Гідраметцэнтры.
"У аўторак, 20 снежня, ноччу на захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца", — кажуць у Гідраметцэнтры.
Ноччу на захадзе Беларусі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі: снег і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Вецер будзе паўднёвым і паўднёва-заходнім, але парывістым.
У аўторак на Беларусь пачне перамяшчацца цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы, усталююцца "плюсавыя" тэмпературы.
Тэмпература паветра ўначы апусціцца да -6°С на захадзе Беларусі і да -16°С — на ўсходзе. Днём паветра прагрэецца да +2°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.