Надзея Скардзіна выйграла "золата" ў індывідуальнай гонцы

Надзея Скардзіна выйграла "золата" ў індывідуальнай гонцы

У індывідуальнай гонцы сярод жанчын у рамках Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заваявала першае месца. Спаборніцтвы прайшлі 29 лістапада. 

Наша суайчынніца апярэдзіла бліжэйшую пераследніцу — нарвежку Сюнневе Сулемдаль на 2,9 секунды. Гэта першы залаты медаль Скардзіны на этапах Кубка свету. 

З іншых нашых біятланістак Дар'я Домрачава заняла 14-е месца, Дар'я Юркевіч — 36-е, Ірына Крыўко — 38-е, Надзея Пісарава — 94-е. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі