"Нафтан" у выпадку перамогі над "Гентам" выходзіць на італьянскую "Рому"

У Швейцарыі ў пятніцу прайшло лёсаванне трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. Наваполацкі "Нафтан" у выпадку агульнай перамогі над бельгійскім "Гентам" выходзіць на наступным этапе на італьянскую "Рому".
Нагадаем, у першым матчы "Нафтан" перамог з лікам 2:1 і яго чакае цяжкая гульня ў Бельгіі.

Мінскае "Дынама" ў выпадку выхаду ў наступны этап сустрэнецца з пераможцам пары "Мілана" (Македонія) — "Славен" (Харватыя). Аднак для гэтага дынамаўцам трэба паспяхова згуляць у Нарвегіі з "Тромсе". Матч у Мінску закончыўся ўнічыю 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі