НАК: Маісевіч і Шумак бліжэйшым часам вернуцца ў Мінск
Трэнеры беларускай лёгкаатлетычнай каманды Юрый Маісевіч і Артур Шумак бліжэйшым часам вернуцца ў Мінск. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, МАК часова пазбавіў Маісевіча і Шумака акрэдытацыі на Алімпіядзе і загадаў пакінуць Алімпійскую вёску. Гэтая мера прынятая ў рамках разгляду "справы Крысціны Ціманоўскай" — дзеля бяспекі іншых спартоўцаў. Менавіта Шумак і Маісевіч ціснулі на лёгкаатлетку, прымушаючы яе вярнуцца ў Беларусь, як вынікае з абнародаванага запісу размовы.
У НАК кажуць, што трэнеры пакідаюць за сабой права абскардзіць рашэнне Дысцыплінарнай камісіі МАК.
"У сваю чаргу, мы па-ранейшаму адкрытыя для працягу дыялогу і знаходзімся ў шчыльным супрацоўніцтве з МАК для высвятлення ўсіх абставінаў прынятага рашэння. НАК Беларусі ў поўнай меры адстойвае і будзе далей абараняць інтарэсы ўсіх беларускіх атлетаў і трэнераў ад любых формаў дыскрымінацыі пры наяўнасці такіх", — гаворыцца ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.