Наколькі ты галандзец?
Еўрарадыё з дапамогай амстэрдамскага прафесара сацыялогіі распрацавала тэст. Адкажы на 7 пытанняў — і пабач, наколькі ты галандзец. Пытанне першае: Ты катаешся на ровары?
А так, як гэта робяць галандцы?
“Галандзец можа рабіць дзіўныя рэчы на ровары. Ён можа ехаць, размаўляць па мабільніку, трымаць парасон і пры гэтым везці яшчэ двух дзяцей”, — расказала нам Лола, якая ўжо некалькі год жыве ў Амстэрдаме.
Пытанне другое: Ты размаўляеш па-галандску?
“Трэба размаўляць свабодна!” — просіць прафесар Уілтэрдзінк (Wilterdink). “А яшчэ ўжываючы выразы кшталту “будзь нармальным”. Таму што тое, што галандцы лічыць “нармальным”, настолькі вар’яцкае, што далей, сапраўды, няма куды.”
Еўрарадыё паспрабавала вывучыць па-галандску хаця б адно слова — “віншуем”. У нас мала Вось што ў нас атрымалася:
— Хэнфа... хенфа... хенфшфжыдлва, о, Божа!
Гэта мы да таго, каб вы не перажывалі.
Пытанне трэцяе: Ты ведаеш папулярныя галандскія песенькі?
Прафесар Уілтэрдзінк расказаў, што рэпертуар мясцовых папулярных артыстаў добра ведае кожны сапраўдны галандзец. І пачуўшы ўсяго толькі “на-на-на”, адразу распазнае, што гэта песня, напрыклад, вядомага галандскага спевака Марка Барсата (Marco Borsato).
Чацвертае пытанне: Ці чакаеш ты дня нараджэння... Санта Клаўса?
Нараджаецца Санта штогод 6 снежня. У Галандыі гэта самае любімае сямейнае свята. Асабліва для дзяцей.
“Дзеці вераць у Санту, які, дарэчы, галандзец! Яны пакідаюць свае боцікі і раніцай знаходзяць там падарункі. Канечне, падарункі Санта прыносіць толькі тым, хто сумленна вучыўся і добра сябе паводзіў”.
Знаёмая гісторыя, праўда? Але не пераблытай: гэта не Каляды, гэта 6 снежня — Дзень Святога Мікалая па-іншаму.
Пытанне пятае: Зможаш з’есці лакрыцу і не памерці?
Лакрыца, ці, як яе называюць галандцы, "дроп" — гэта жудасная чорная атрута, якую яну лічаць цукеркамі.
"Дроп — гэта тое, што можна пажаваць, вельмі смачныя цукеркі, салодкія і салёныя адначасова. Іх любяць усе галандцы, а ўсе замежнікі на дух не пераносяць. Так што дроп — самы надзейны пункт на "галандскасць" у нашым тэсце", — сказаў прафесар Уілтэрдзінк.
Пытанне шостае: Ці любіш ты кветкі?
Трэба любіць, бо галандцы і кветкі — гэта амаль сінонімы.
"У нас дома і на двары заўсёды расце шмат кветак. Таксама мы вельмі часта іх набываем, каб падарыць сваім каханым".
Дарэчы, вялізарны букет найпрыгажэйшых кветак каштуе ў Галандыі не больш за 15 еўра. Нават Еўрарадыё не ўстрымалася і падарыла па букеце галоўным героям нашых галандскіх рэпартажаў.
І, нарэшце, пытанне сёмае і апошняе: Ты талерантны?
Гэта самае важнае, бо галандцы стагоддзямі вучыліся памяркоўнасці. Хоць пачыналася яна з цярпімасці толькі да іншых рэлігійных канфесій, зараз можна пабачыць талерантнасць галандцаў да ўсяго:
"Напрыклад, быць гомасексуалістам у нас настолькі ж нармальна, як і быць любой іншай арыентацыі. У нас дазволеныя аднаполыя шлюбы.
Канечне, шмат людзей у глыбіні душы не хацелі б, каб іх дзеці выраслі геямі, але, калі што, будуць спакойна да гэтага ставіцца. Таму, я лічу, мусульмане, якія жывуць у Нідэрландах і выступаюць супраць гомасексуалістаў, не могуць называцца сапраўднымі галандцамі" — сказаў прафесар Уілтэрдзінк.
Падвядзем вынік:
калі ты сеў на ровар,
пачаў размаўляць па-галандску,
а лепш — стаў напяваць папулярную галандскую песеньку
на дні нараджэння Санта Клаўса,
і там з’еў мех нясмачнай лакрыцы,
падарыў усім кветкі
і ні разу не раззлаваўся на іншых людзей... наша табе “хэнфалішыціет”!
Фота: Міла Котка
Слухай іншыя рэпартажы пра Галандыю: "ТЭЛЕПОРТ У ГАЛАНДЫЮ"