Намеснік камандзіра палка Каліноўскага не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР

Вадзім Кабанчук і камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт")

Вадзім Кабанчук і камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт") / t.me/belwarriors/

Намеснік камандзіра палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук (пазыўны "Ігар") не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. Ён напісаў у выбарчую камісію заяву пра выхад са спісу "Воля", які ачольвае. Як даведалася Еўрарадыё, новым лідарам спісу стане былы баец ПКК Аляксандр Клачко з пазыўным "Кусь".

Раней Рада камандзіраў палка дазволіла добраахвотнікам удзельнічаць у выбарах толькі з умовай паніжэння пасады да жаўнера або сыходу з падраздзялення. Кабанчук, відавочна, паміж паніжэннем, сыходам ці адмовай ад удзелу ў выбарах спыніўся на апошнім варыянце.

Аляксандр Клачко летась паўдзельнічаў у праграме Еўрарадыё “Ідэя Х”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі