Намеснік міністра назваў праграму Раманчука экстрэмісцкай

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур даў ацэнку эканамічнай праграме патэнцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука. Па словах чыноўніка, цалкам ён праграму не бачыў, але знаёмы з некаторымі яе палажэннямі. Тур кажа, што ў праграме ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі:

Тур: "Па вельмі вялікай колькасці прапановаў – гэта тыя рэчы, якія закладзеныя і ў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2015 года. То бок, яны нібыта ідэнтычныя. Але Раманчук з’яўляецца прыхільнікам выключна ліберальнага тыпу эканомікі, дзе дзяржава не прысутнічае амаль нідзе і ні ў чым. Дзяржава – гэта каласальны тормаз, які перашкаджае развіццю. Вось якраз гэты момант мы падтрымаць не можам. Праграма Раманчука ў нейкай ступені носіць экстрэмісцкі характар. Яна маларэалістычная".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі